9 траўня 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Албанія падоўжыла надзвычайнае становішча да 23 чэрвеня

2
Албанія падоўжыла надзвычайнае становішча да 23 чэрвеня
ФОТА: RBC.UA

Прэм'ер-міністр Албаніі таксама прыняў пастанову зрэзаць заробкі міністраў і дэпутатаў.

Парламент Албаніі падтрымаў падаўжэнне надзвычайнага становішча праз пандэмію каранавіруса да 23 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на выданне Albanian Daily news.

Ініцыятыву пра працяг надзвычайнага становішча ў парламент унёс прэм'ер і лідар кіруючай Сацыялістычнай партыі Эдзі Рама. Апазіцыйная Дэмакратычная партыя выказала сумневы ў неабходнасці такога кроку, бо не праводзіліся кансультацыі з экспэртамі.

Падаўжэнне надзвычайнага становішча было зацверджанае 91 з прысутных дэпутатаў (усяго іх 120), пяць прагаласавалі супраць і яшчэ 3 устрымаліся.

Адзначаецца, што пасяджэнне праходзіла пры строгіх захадах бяспекі, усе дэпутаты і сябры ўрада былі ў пальчатках і ахоўных масках і выконвалі дыстанцыю.

Прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама прыняў пастанову зрэзаць заробкі міністраў і дэпутатаў у чаканні значнага эканамічнага спаду праз эпідэміі каранавіруса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках