11 траўня 2024, Субота, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў беларусаў заставацца дома

4
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў беларусаў заставацца дома
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: CATHOLIC.BY

Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату выступіў з адмысловым зваротам.

Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч папрасіў вернікаў у сувязі з пандэміяй COVID-19 устрымацца ад наведвання касцёлаў і ўдзельнічаць у святочных набажэнствах праз онлайн-трансляцыі, піша catholic.by.

У спецыяльным звароце да духавенства і вернікаў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, арцыбіскуп піша наступнае:

«Звяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей шаноўнага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто мае страх заражэння, з просьбай у гэтыя складаныя дні карыстацца дадзенай раней дзіспенсай, заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага тыдня праз сродкі масавай камунікацыі».

Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату дзякуе за разуменне і адначасова заклікае не паддавацца паніцы.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі нагадвае пра неабходнасць асабістай малітвы і магчымасці духоўнага ўдзелу ў набажэнствах з дапамогай трансляцый на тэлевізіі, на партале Catholic.by і на іншых рэсурсах.

«Усведамляючы выкліканыя пандэміяй каранавірусам складанасці як у асабістым і грамадскім жыцці, так і ў рэлігійнай практыцы, усіх вернікаў даручаю апецы маці Божай Будслаўскай, заступніцы Беларусі, і Святога Роха, заступніка ад заразных хвароб, з надзеяй на іх заступніцтва перад Богам у прадухіленні гэтай хваробы і ад усяго сэрца благаслаўляю», - заканчвае сваё паведамленне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У гэтую нядзелю каталікі адзначаюць Вербніцу, а 12 красавіка святкуюць Вялікдзень.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках