5 траўня 2024, Нядзеля, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: У Крычаве пацверджаны каранавірус у працоўнага лекара-педыятра

«Баста»: У Крычаве пацверджаны каранавірус у працоўнага лекара-педыятра

Новая інфармацыя з рэгіёнаў Беларусі.

Інфармацыю апублікаваў тэлеграм-канал «Баста».

Верхнядзвінск, Віцебская вобласць. Адзін з супрацоўнікаў ААТ «Інвет», якія раней быў у Віцебску, апынуўся кантактам першага ўзроўню і цяпер шпіталізаваны. Работнікаў прадпрыемства старэйшых за 65 гадоў адправілі ў адпачынкі, для астатніх - абавязковы масачны рэжым.

Крычаў, Магілёўская вобласць. Пацверджаны каранавірус у лекара-педыятра, які працуе ў дзіцячай паліклініцы на вуліцы Камсамольскай. Знаходзіцца ў Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы.

Наваполацк. Віцебская вобласць. На лячэнні знаходзіцца адзін чалавек з пацверджаным Covid-19. Як кантакты 1 і 2 ўзроўню пад наглядам знаходзяцца 9 чалавек. Яшчэ блізу 50 чалавек ляжаць у Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы з пнеўманіяй.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках