4 траўня 2024, Субота, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы лекар «Спартака»: Уладам Беларусі давядзецца на каленях прасіць аб дапамозе

10
Былы лекар «Спартака»: Уладам Беларусі давядзецца на каленях прасіць аб дапамозе
ЮРЫЙ ВАСІЛЬКОЎ
ФОТА З САЙТА: SPORTS.RU

Да вірусу так нельга ставіцца.

Былы лекар «Спартака» Юрый Васількоў падзяліўся меркаваннем аб метадах барацьбы з пандэміяй каранавіруса ў Беларусі, паведамляе «Трибуна».

- Ваш калега Міхаіл Вартапетаў заявіў, што рэжым самаізаляцыі ў Расеі патрэбна змякчыць. Згодныя?

- Адважная прапанова. Гэта ўсё тая ж гісторыя пра вялікую і маленькую дзяржавы. Нашы варункі пакуль не дазваляюць змякчаць правілы самаізаляцыі. Вірус паўзе. У якасці негатыўнага прыкладу - Беларусь. Там няма ніякага карантыну - і ўжо 13 тысяч (паводле афіцыйных звестак ужо больш за 14 тысяч - заўв.) захварэлых, хаця краіна маленькая. І іх колькасць будзе павялічвацца з кожным днём. Не ведаю, чым там усё скончыцца. Думаю, калісьці яны ўцямяць і нават спыняць футбольны чэмпіянат. Але, хутчэй за ўсё, ім давядзецца на каленях прасіць аб дапамозе. На жаль, гэта толькі пытанне часу. Так ставіцца да віруса я б не стаў ніколі, - сказаў Васількоў.

Нагадаем, футбольны чэмпіянат у Беларусі прадаўжаецца ў вышэйшай, першай і другой лігах. Неўзабаве стартуе жаночы чэмпіянат.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках