10 траўня 2024, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус і 100 дзяцей: Дырэктарка сельскай школы прывезла інфекцыю з санаторыя «Пралеска»

2
Каранавірус і 100 дзяцей: Дырэктарка сельскай школы прывезла інфекцыю з санаторыя «Пралеска»

Адзін чалавек ужо памёр пасля адпачынку там.

Марына Сіўчык – дырэктарка сярэдняй школы ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна. Цяпер яна знаходзіцца ў барысаўскім шпіталі з COVID-19. Жанчына кажа, што адчувае сябе лепш, чым у першыя дні, калі яе паклалі ў шпіталь і тэст пацвердзіў наяўнасць у яе каранавірусу. Марына Сіўчык расказала «Радыё Свабода», як яна падхапіла небяспечную хваробу.

«21 сакавіка прыехалі на адпачынак у санаторый “Пралеска” пад Менскам. Вядома, калі б тады цяперашні розум, то ўвогуле адмовілася б ад паездкі, але хацелася падправіць здароўе. Прабыла там 9 дзён, з'ехала раней, але гэтага хапіла, каб падчапіць», – расказала Марына Сіўчык.

Марына Сіўчык пакінула санаторый, калі яшчэ добра сябе адчувала. Прычынай ад'езду стала папярэджанне адміністрацыі санаторыя, што там «карціна ўжо непрыгожая», пасля чаго санаторый сталі пакідаць людзі. Праз дзень пасля вяртання дадому адчула, што забалела горла, але спачатку не турбавалася.

«У мяне былі сімптомы маёй звычайнай прастуды. Была спакойная, бо напярэдадні пасля гарачай гарбаты з'ела марозіва, а гэта для мяне атамная бомба. Толькі боль у горле не праходзіў, і тады я не стала чакаць, а звярнулася ў “хуткую”, каб мяне праверылі. Думала да апошняга, што ўсё ж пранясе, але не атрымалася. І мая парада цяпер усім, хто адчуе нейкія прыкметы захворвання: не чакайце, адразу звяртайцеся да лекараў. Каб не было, што вы хадзіце на працу ў дрэнным стане, а потым высветліцца, што хворыя. Кожны адказвае за сябе сам. Уключайце галаву».

Марына вельмі ўдзячная лекарам барысаўскага шпіталя за дапамогу.

«У палаце нас былі дзве з станоўчым тэстам, але колькі ўсяго ў шпіталі такіх, як я, не магу сказаць. Ёсць сярэдняй цяжкасці, ёсць цяжкія. Ведаю, што сюды прывозілі хворую і з нашага санаторыя, ёсць людзі з розных месцаў», – расказала Марына Сіўчык.

Паводле словаў жанчыны, яе сыны, з якімі яна кантактавала да лякарні, здалі тэсты, і каранавірус у іх не знойдзены.

У Вялікаўхалодскай сярэдняй школе, дзе Марына Сіўчык працуе, вучацца больш за 100 дзяцей. Паводле словаў дырэктаркі, яе хвароба нібыта ніяк не адбілася на эпідэміялагічнай сітуацыі ў школе, бо ні дня ў школе пасля вяртання з санаторыя яна не была.

У Вялікаўхалодскай школе карэспандэнту «Радыё Свабода» пацвердзілі, што дырэктарка знаходзіцца ў шпіталі, але адмовіліся расказваць пра сітуацыю ў школе. Не стаў размаўляць з журналістам і намеснік кіраўніка Барысаўскага раённага аддзела адукацыі Сяргей Гарэлік.

6 красавіка стала вядома пра смерць мужчыны, які з 5 да 21 сакавіка адпачываў у санаторыі «Пралеска» пад Менскам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках