15 лiпеня 2020, Серада, 6:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійцы ўзбунтаваліся супраць «медыкаў» Пуціна

43
Італійцы ўзбунтаваліся супраць «медыкаў» Пуціна

Ад уладаў запатрабавалі адказу.

У Італіі стварылі петыцыю з пытаннямі для прэзідэнта і ўрада краіны з патрабаваннем распавесці пра рэальныя мэты расейскіх вайсковых медыкаў, якія нібыта прыляцелі змагацца з каранавірусам.

Пра гэта obozrevatel.com распавяла адзін з аўтараў дакумента, грамадзянка Італіі ўкраінскага паходжання Наталля Гебрыч, якая пражывае ў Фларэнцыі. Яна падкрэсліла, што дакумент складзены на імя кіраўніцтва краіны і ўжо размешчаны на сайце афіцыйных петыцый.

«Мы задаём два асноўныя пытанні, якія хвалююць многіх італійцаў. Першае - чаму замест цывільных лекараў у краіну прыляцелі расейскія вайскоўцы. Гэта не сакрэт, што на 15 самалётах прыбылі 104 чалавекі, з іх толькі 35 медыкаў (толькі двое з іх цывільныя) і 13 перакладчыкаў. А астатнія людзі - гэта хто? За тыдзень іх «працы» ў нас у краіне мы ўбачылі толькі двухгадзінную дэзінфекцыю дома састарэлых у Бэргама і ўсё. Другое пытанне - мы просім адрэагаваць на пагрозы журналістам la stampa», - падкрэсліла Гебрыч.

У Італіі разгарэўся скандал праз канфлікт выдання з расійскімі «медыкамі». Так, у вядомым італьянскім СМІ шчыра напісалі, што 80% паставак Масквы бескарысныя для краіны і гэта не больш чым проста падстава трапіць вайскоўцам у краіну. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ, генерал-маёр Ігар Канашэнкаў абвінаваціў выданне ў «русафобіі».

«У адрозненне ад Расеі, у Італіі свабода слова. Петыцыю пачалі падпісваць у асноўным італійцы, але яна даступная для ўсіх, хто хоча даведацца адказы на гэтыя пытанні. Хочам пачуць праўду і ад нашых уладаў, якія так і не патлумачылі грамадству, навошта прыбыло так шмат расейцаў з пагонамі, і чаму за ўвесь гэты час яны толькі аднойчы прадэзінфікавалі дом састарэлых невядомым рэчывам?» - задаецца пытаннем Наталля.

Яшчэ Гебрыч падкрэслівае, у горадзе Бэргама, дзе знаходзіцца адзін з пунктаў расейскай «дапамогі», мясцовыя жыхары скардзяцца на хамскія паводзіны медыкаў з Масквы. Ужо было некалькі скандалаў.

Раней у Італію прыбыў гуманітарны канвой з Расеі. Паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, медыкі, якія прыбылі, павінны дапамагчы італійскім калегам змагацца з эпідэміяй каранавіруса, якая забірае сотні жыццяў кожны дзень.