2 снежня 2020, Серада, 22:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус у Менску: «хуткія дапамогі» масава забіраюць людзей з розных раёнаў

53
Каранавірус у Менску: «хуткія дапамогі» масава забіраюць людзей з розных раёнаў

Геаграфія ўражвае.

За апошнія 12 гадзін тэлеграм-каналу «Баста» паступіла больш за 20 паведамленняў з Менска.

«Хуткія» масава забіралі людзей учора ўвечары і сёння ўночы.

Паведамленні пра гэта рабілі з вуліц Жукоўскага, Казінца (Акцябрскі раён), Акадэміка Высоцкага, Кірыла Тураўскага (Першамайскі раён), Напалеона Орды, Ясеніна (Маскоўскі раён), Сухараўскай, Нёманскай, Кунцаўшчына, Акадэміка Фёдарава, Лабанка (Фрунзенскі раён).

Канал таксама апублікаваў відэа пра тое, як людзей у Менску забіраюць з падазрэннем на каранавірус. Відэа было атрыманае ўчора ўвечары і сёння ўночы.

Геаграфія відэа з «хуткай» такая:

1. Вуліца Ясеніна (Маскоўскі раён)

2. Вуліца Нёманская (Фрунзенскі раён)

3. Мікрараён Брылевічы (Маскоўскі раён)

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.