14 лiпеня 2020, aўторак, 9:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Месцаў ужо не стае: «кантакты першага ўзроўню» шпіталізаваць не будуць

61
Месцаў ужо не стае: «кантакты першага ўзроўню» шпіталізаваць не будуць

Дагэтуль у Беларусі іх змяшчалі ў лякарню.

У Беларусі будуць паэтапна пераводзіць назіранне за «кантактамі 1-га ўзроўню» хворых з каронавіруснай інфекцыяй са стацыянарнага на амбулаторны этап з улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча і магчымасці самаізаляцыі.

Пра гэта ідзе гаворка ў загадзе Міністэрства аховы здароўя ад 8 красавіка, які апынуўся ў распараджэнні Office Life. Фактычна, гэта азначае, што такіх людзей не будуць шпіталізаваць, а пакідацьмуць у самаізаляцыі.

Пры немагчымасці самаізаляцыі «кантактаў 1-га ўзроўню» будуць накіроўваць у кантактныя цэнтры. Міністр даручыў стварыць іх у кожнай вобласці. У Менску для гэтых мэтаў будуць выкарыстоўвацца шпіталь ветэранаў ВАВ у пасёлку Лясны і цэнтр рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне, у Менскай вобласці - цэнтр рэабілітацыі «Загор'е».

Дагэтуль у Беларусі «кантактаў 1-га ўзроўню» змяшчалі ў лякарню, а ў кантактных цэнтрах знаходзіліся толькі «кантакты 2-га ўзроўню». Тыя «кантакты 1-га ўзроўню», якія ўжо знаходзяцца ў шпіталях, там і застануцца (калі не будзе значнага наплыву заражаных).

«Кантакты 1-га ўзроўню» - гэта людзі, якія непасрэдна мелі стасункі і кантактавалі з заражанымі на COVID-19. «Кантакты 2-га ўзроўню» непасрэдна з інфікаванымі не кантактавалі, а толькі з «кантактамі 1-га ўзроўню».