8 траўня 2024, Серада, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найбліжэйшыя дні ў Беларусі будуць замаразкі і моцны вецер

2
У найбліжэйшыя дні ў Беларусі будуць замаразкі і моцны вецер

Начамі чакаецца да -2ºC.

Сіноптыкі зноў папярэджваюць пра замаразкі і моцны вецер. Калі чакаюцца неспрыяльныя метэаралагічныя з'явы, расказалі ў Белгідрамет Мінпрыроды, піша tut.by.

У ноч на нядзелю, а таксама раніцай 17 траўня месцамі ў краіне чакаюцца замаразкі 0… -2ºC. Такі самы прагноз зроблены і на аўторак, 19 траўня.

Акрамя таго, на панядзелак, 18 траўня, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–21 м/с.

МНС нагадвае, што замаразкі небяспечныя для сельскагаспадарчых раслінаў, у асенне-вясновы перыяд для насення і ўсходаў. Для абароны раслінаў неабходна забяспечыць іх сховішча палімернай плёнкай, нятканымі матэрыяламі (спанбондам), саломай. Спецыялісты раяць і іншыя спосабы.

У найбліжэйшы час надвор'е наўрад ці парадуе. У сярэдзіне наступнага тыдня атмасферныя франты з Балтыкі будуць вызначаць у краіне няўстойлівае з дажджамі і паніжанай тэмпературай надвор'е. Раней сіноптыкі папярэджвалі, што другая дэкада траўня прагназуецца даволі халоднай, з паніжаным тэмпературным рэжымам. У траўні чакаць значнага цяпла не выпадае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках