11 траўня 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць галоўных таямніцаў японскага даўгалецця

10
Названыя пяць галоўных таямніцаў японскага даўгалецця

Японцы нярэдка дажываюць да 100 гадоў і пры гэтым застаюцца не толькі здаровымі фізічна, але і ў ясным розуме і цвёрдай памяці.

Названыя 5 галоўных таямніцаў японскага даўгалецця. Як вядома, гэтая нацыя мае самую вялікую даўжыню жыцця. Японцы нярэдка дажываюць да 100 гадоў і пры гэтым застаюцца не толькі здаровыя фізічна, але і ў ясным розуме і цвёрдай памяці, піша orthodox.od.ua.

Японія з'яўляецца краінай з найбольш пажылым насельніцтвам у свеце. Мужчыны ў сярэднім тут жывуць да 87 гадоў, а жанчыны – да 81. Колькасць грамадзянаў, якія перасягнулі мяжу 70 гадоў, расце. Паводле папярэдніх разлікаў, да 2025 года такіх у Японіі будзе блізу 20 000 000. Пры гэтым тых, хто не дасягнуў 50-гадовага ўзросту, мясцовыя навукоўцы называюць "маладымі людзьмі". Як высветлілася, у аснове даўгалецця японцаў ляжыць высокі ўзровень адукацыі. Японцы імкнуцца павышаць уласную дасведчанасць у любым узросце і не ўважаюць ганебным вучыцца да глыбокай старасці. Чым больш інфармацыі чалавек атрымлівае кожны дзень, тым больш шанцаў, што ён пражыве шмат-шмат гадоў.

Другая таямніца японскага даўгалецця заключаецца ў рэгулярнай фізічнай актыўнасці. Гэтая нацыя проста любіць спорт. Японцы як выконваюць звычайныя спартовыя практыкаванні, так і ўзмоцнена практыкуюць ёгу, цігун і іншыя ўсходнія вучэнні.

Трэці сакрэт хаваецца ў правільным харчаванні. У японцаў няма звычкі пераядаць, але ежу яны ўжываюць толькі, калі таго патрабуе арганізм. Гэта выключае вечныя перакусы і з'яўляецца свайго роду прафілактыкай атлусцення.

Да таго ж жыхары гэтай краіны ніколі не аб'ядаюцца на нервовай глебе і ўвогуле ў іх не прынятыя харчовыя празмернасці. Дарэчы, пра стрэс, японцы, у адрозненне ад еўрапейцаў, не ўважаюць гэты стан шкодным. Больш за тое, яны перакананыя, што ён дапамагае знаходзіць ідэі ў складаных сітуацыях і прымушае чалавека дзейнічаць.

Замыкае пералік сацыяльная актыўнасць. Для японцаў, як і для іншых жыхароў планеты, вельмі важныя зносіны, таму яны імкнуцца як мага больш часу праводзіць са сваякамі і сябрамі. Такі від узаемадзеяння спрыяе выпрацоўцы гармонаў шчасця, якія вельмі неабходныя для правільнай працы арганізма.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках