5 траўня 2024, Нядзеля, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлін і Парыж прадставілі план аднаўлення эканомікі ЕЗ на 500 мільярдаў еўраў

1
Бэрлін і Парыж прадставілі план аднаўлення эканомікі ЕЗ на 500 мільярдаў еўраў

Гэтыя грошы будуць на працягу многіх гадоў выплачвацца пацярпелым краінам ЕЗ у выглядзе рат, якія не патрабуюць вяртання.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прадставілі ў панядзелак, 18 траўня, еўрапейскую праграму эканамічнага аднаўлення краін Еўразвязу пасля пандэміі каранавіруса. Яе аб'ём складае 500 мільярдаў еўраў, якія будуць атрыманы ў выглядзе пазык на сусветных фінансавых рынках пад гарантыі Еўразвязу, піша dw.com.

Затым гэтыя грошы будуць на працягу многіх гадоў выплачвацца пацярпелым краінам ЕЗ у выглядзе рат, якія не патрабуюць вяртання. Пакрыць гэтыя выдаткі плануецца на працягу 20 гадоў з бюджэту Еўразвязу, галоўным донарам якога з'яўляецца Нямеччына.

«Наша мэта ў тым, каб Еўропа выйшла з гэтага крызісу больш моцнай, адзінай і салідарнай», - заявіла Мэркель, падкрэсліўшы, што для пераадолення наступстваў пандэміі неабходны «аднаразовы і звышардынарны высілак», да якога Францыя і Нямеччына гатовыя. Для ўхвалы праграмы дапамогі неабходна заручыцца згодай усіх 27 краін ЕЗ.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен (Ursula von der Leyen) вітала пастанову Францыі і Нямеччыны як адзін з трох слупоў аднаўлення эканомікі ЕЗ, апроч уласных намаганняў дзяржаў і ўжо ўхваленай крэдытнай праграмы Еўразвязу ў 540 мільярдаў еўраў. «Гэтыя праграмы дазволяць краінам і прадстаўнікам бізнэсу выстаяць у крызіс і запусціць маштабную праграму інвестыцый, якія неабходныя, каб вярнуць еўрапейскую эканоміку на рэйкі», - заявіла яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках