18 траўня 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын памерлага ад COVID-19 беларуса: Я скептычна ставіўся да пагрозы, як і мой бацька

10
Сын памерлага ад COVID-19 беларуса: Я скептычна ставіўся да пагрозы, як і мой бацька
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: MALAYMAIL.COM

Захварэлы згарэў ад каранавіруса за два тыдні.

Сын памерлага ад Covid-19 беларуса распавёў у каментарах на сайце «Трибуна» пра тое, як змянілася яго стаўленне да эпідэміі, піша тэлеграм «Баста».

Яшчэ паўтара месяца таму ён не верыў у існаванне пагрозы і называў тых, хто казаў пра яе «ныцікамі» і «панікёрамі». 14 траўня, пасля смерці бацькі ён заклікаў «не верыць падонку Лукашэнку».

«Мне зараз няпроста пісаць. Прызнаюся, я скептычна ставіўся да пагрозы каранавіруса, - піша ён. - Як і мой бацька. Ён не верыў у гэта. Учора яго не стала.

28 - 30 красавіка былі проста прастудныя прыкметы. 1 траўня - тэмпература вышэй за 39,5. 3 траўня - шпіталізацыя. 6 траўня - увод у штучную кому, падключэнне да ШВЛ, рэанімацыя.

Тэст на «карону» ўзялі 3 траўня, пры паступленні ў бальніцу. Вынік стаў вядомы толькі 12 траўня. 13 траўня яго не стала.

Маму забралі пазаўчора, з пацверджанай пнеўманіяй, тэст узялі, але выніку яшчэ няма. Яе стан неблагі.

Беражыце сябе і родных! Не верце падонку Лукашэнку! Рабіце перадрук, давайце спынім хлусню гэтага нікчэмнага падонка! У краіне вельмі сур'ёзная сітуацыя з Covid-19! Цяпер я гэта ведаю па сабе!»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках