10 траўня 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg прагназуе падзенне ВУП РФ у 2-м квартале на 16%

1
Bloomberg прагназуе падзенне ВУП РФ у 2-м квартале на 16%

Наступствы эпідэміі будуць для эканомікі РФ больш сур'ёзнымі, чым падчас сусветнага фінансавага крызісу.

Валавы ўнутраны прадукт Расеі ў другім квартале 2020 года можа скараціцца на 16 адсоткаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Такі прагноз агенцтва Bloomberg на падставе звестак аб расейскай эканоміцы ў красавіку, пададзены міністэрствам фінансаў Расеі. Мінфін РФ апублікаваў звесткі пра даходы і выдаткі бюджэту ў красавіку.

Аналітыкі Bloomberg адзначаюць, што ўведзеныя ў Расеі карантынныя захады сур'ёзна абмежавалі эканамічную актыўнасць. Паводле ацэнак агенцтва, у красавіку эканоміка скарацілася на чвэрць. Bloomberg, між іншым, паказвае на спад продажаў аўтамабіляў у красавіку на 72 адсоткі.

Bloomberg уважае, што наступствы эпідэміі будуць для расейскай эканомікі больш сур'ёзнымі, чым падчас сусветнага фінансавага крызісу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках