11 траўня 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША прыняў законапраект, які можа выгнаць кітайскія кампаніі з біржаў

7
Сенат ЗША прыняў законапраект, які можа выгнаць кітайскія кампаніі з біржаў

Пад удар трапляюць Alibaba Group і іншыя найбуйнейшыя гульцы фінансавага рынку.

Сенат ЗША аднагалосна прыняў законапраект, які патрабуе ад замежных кампаній, што гандлююць на амерыканскіх біржах, даваць справаздачу, што яны не знаходзяцца пад кантролем замежнага ўрада. Пад удар могуць патрапіць каштоўныя паперы найбуйнейшых кампаній Кітайскай Народнай Рэспублікі - Alibaba Group Holding Ltd. і Baidu Inc.

Сенат Злучаных Штатаў ухваліў законапраект, які можа прывесці да зняцця каштоўных папер кітайскіх кампаній з таргоў на фондавых біржах ЗША. Гэта можа закрануць такія найбуйнейшыя кампаніі КНР, як Alibaba Group Holding Ltd. і Baidu Inc, паведамляе Bloomberg 20 траўня.

У законапраекце гаворыцца, што кампанія павінна пацвердзіць Радзе ў наглядзе за бухгалтарскім улікам ЗША, што не знаходзіцца пад кантролем замежнага ўрада. Калі фірма не зможа пацвердзіць гэты факт, каштоўныя паперы яе кампаніі будуць забароненыя на біржах.

Гэты законапраект быў ухвалены аднадушна і закранае ўсе замежныя кампаніі, якія працуюць у Злучаных Штатах.

Пасля гэтага акцыі некаторых буйных кітайскіх кампаній, зарэгістраваных у ЗША, значна патаннелі.

14 траўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў, што Вашынгтон можа цалкам спыніць стасункі з Кітаем праз ролю Пекіна ў пачатку пандэміі каранавіруса.

Акрамя таго, сказаў Трамп, ЗША абдумваюць варыянт атрымання фінансавай кампенсацыі ад Кітая за ролю, якую адыграў Пекін у пачатку пандэміі каранавіруса.

Трамп і прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі неаднаразова абвінавачвалі Кітай у тым, што ён своечасова не папярэдзіў свет пра сур'ёзнасць эпідэміі, і пагражалі Пекіну сур'ёзнымі наступствамі. Са слоў Трампа, ЗША некалькі разоў звярталіся з просьбай да кітайскіх уладаў пусціць у краіну амерыканскіх экспэртаў для расследавання ўспышкі новага каранавіруса.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках