26 красавiка 2024, Пятніца, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяць расейскіх «Панцыраў» знішчылі ў Лівіі

52
Дзевяць расейскіх «Панцыраў» знішчылі ў Лівіі

Расейскія комплексы належалі сілам мяцежнага фельдмаршала Халіфы Хафтара.

У выніку ваеннай аперацыі «Вулкан гневу», якая праводзіцца войскам урада нацыянальнай згоды (УНЗ) Лівіі, былі знішчаныя дзевяць зенітных ракетна-гарматных комплексаў (ЗРГК) «Панцыр» расейскай вытворчасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры аперацыі, паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu.

Паводле звестак штаба, комплексы былі знішчаныя за апошнія чатыры дні. Яны належалі сілам камандуючай Лівійскім нацыянальным войскам (ЛНА) фельдмаршала Халіфы Хафтара.

Пра некалькіх выпадкаў знішчэння «Панцыр» Anadolu раней паведамляла асобна. Так, 20 траўня агенцтва, спасылаючыся на прэс-цэнтр аперацыі войска УНЗ, перадавала, што адзін з ЗРГК быў знішчаны ўдарам турэцкага беспілотніка. Яшчэ адзін «Панцыр» раней у траўні быў захоплены сіламі УНЗ на авіябазе Аль-Ватыя блізу Трыпалі, адкуль ім удалося выбіць частку войска Хафтара.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках