5 траўня 2024, Нядзеля, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Успышка COVID-19 у калоніі ў Бабруйску

Успышка COVID-19 у калоніі ў Бабруйску

Частку хворых выправілі ў Магілёў.

У папраўчай установе адкрытага тыпу № 15 у Бабруйску ёсць заражаныя каранавірусам. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Інфармацыю выданню пацвердзіла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Паводле звестак «Радыё Свабода», у пакараных узялі мазкі і кроў на аналіз. 17 чалавек былі выпраўленыя ў лякарню ў Магілёў, частку людзей ізалявалі.

Нагадаем, 5 траўня кіраўнік МУС Юрый Караеў заявіў, што ў сістэме органаў унутраных справаў блізу 500 заражаных каранавірусам, некаторыя з іх знаходзяцца на ШВЛ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках