8 траўня 2024, Серада, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі загадкавыя падземныя збудаванні пад Ерусалімам

1
Навукоўцы выявілі загадкавыя падземныя збудаванні пад Ерусалімам

Старажытным пабудовам прыкладна 2000 гадоў.

Ізраільскія археолагі выявілі незвычайную серыю камераў 2000 гадовай даўніны, якія знаходзяцца пад плошчай Заходняй сцены, вядомай як Сцяна Плачу, у Ерусаліме. Прызначэнне гэтых падземных памяшканняў пакуль застаецца загадкай, піша lenta.ua.

Археолагі пачалі вывучэнне рэшткаў позняга візантыйскага будынка, размешчанага прыкладна за 35 метраў ад асновы сцяны. Пад белай мазаічнай пліткавай падлогай манументальнага збудавання яны выявілі шэраг маленькіх камераў, высечаных у скальнай пародзе. У падземных нішах былі знойдзеныя фрагменты гліняных алейных лямпаў і кубкаў з вапняку. Аналіз знаходак дапамог вызначыць узрост падземных памяшканняў.

На думку даследнікаў, ім прыкладна 2000 гадоў.

Галоўны археолаг Барак Моніккендам-Гівон назваў малюсенькія падземныя камеры, знойдзеныя ў старажытным горадзе, «вельмі загадкавымі». Застаецца незразумелым, для чаго іх выкарыстоўвалі. Даследнікі спадзяюцца, што далейшыя раскопкі і выяўленне агульных прадметаў, як фрагменты костак і аскепкі керамікі, дапаможа лепш даведацца пра паўсядзённае жыццё ў Ерусаліме да ягонага разбурэння Рымам у 70 г. н.э.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках