6 лiпеня 2020, панядзелак, 15:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік МНС: Няхай Лукашэнка пажары тушыць за капейкі

40
Супрацоўнік МНС: Няхай Лукашэнка пажары тушыць за капейкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Работнік МНС з Менска паставіў на месца мясцовага ідэолага.

Тэлеграм-каналу «Баста!» часта пішуць пра тое, як на прадпрыемствах, у школах і дзяржарганізацыях прымушаюць ставіць подпісы за вылучэнне дыктатара на сёмы тэрмін. Публікуем аповед супрацоўніка МНС з Менска, які быў у такой сітуацыі. Менавіта так трэба адказваць тым, хто прымушае вас ставіць подпісы за Лукашэнку.

- Працую ў МНС, праца сама па сабе не самая лёгкая, і гэта я не пра тое, што даводзіцца жыццём рызыкаваць, - піша ён. - Увесь гэты гемарой з дзясяткамі прыдуркаватых начальнікаў, газетамі, вылічэннямі і іншым вельмі моцна перашкаджае працаваць, прытым што заробкі ў нас таксама не такія ўжо і высокія, у рэальнасці іх упрытык стае, бо ў мяне двое яшчэ дзяцей.

Дык вось, цяпер наогул пачалася нейкая дзічына.

Спачатку з гэтай эпідэміяй - нас спрабавалі запхаць у «падмацаванне» МУС, але нібыта адумаліся, прынамсі ў нас, у іншых частках не ведаю.

Цяпер чарговая новая фішка - выбары. Патэлефанаваў у мой выходны мне наш «ідэолаг», сказаў у даволі грубай форме прыйсці на працу з пашпартам.

Я спытаў навошта, той сказаў, што за Лукашэнку трэба падпісацца. Я адмовіўся, сказаў што мне гэта не трэба, і тут пачалося.

Я, як высветлілася, «няўдзячная свіння», якая не шануе ўсё, што для мяне дзяржава зрабіла і робіць.

Сказаў, што я хутка працаваць не буду. Я адказаў, што мяне цалкам такі расклад задавальняе, няхай Лукашэнка пажары тушыць за капейкі.

Пасля я патэлефанаваў некалькім хлопцам, яны сказалі, што таксама не аддалі галасы.

Не шкадую ні кроплі, дасталі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.