10 траўня 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія дэпутаты прынялі закон, які выклікаў масавыя пратэсты ў Ганконгу

2
Кітайскія дэпутаты прынялі закон, які выклікаў масавыя пратэсты ў Ганконгу
Фота: AFP

Дэталі заканадаўства будуць распрацаваныя ў чэрвені.

Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў (УСНП) падтрымаў спрэчны законапраект аб бяспецы адмысловага адміністрацыйнага раёна КНР Ганконг, паведамляе dw.com.

Дэлегаты ў Пекіне ў чацвер, 28 траўня, ухвалілі план прыняцця новага закона, згодна з якім у Ганконгу афіцыйна забараняецца «сепаратызм» і «бунт». Перш чым гэты дакумент набудзе моц, Сталы камітэт УСНП у чэрвені павінен будзе распрацаваць яго дэталі.

Гэтыя планы КНР ужо выклікалі масавыя пратэсты ў Ганконгу і крытыку на сусветнай арэне. На думку крытыкаў, новы закон аб бяспецы Ганконга значна абмяжуе грамадзянскія правы ў гэтым спецыяльным адміністрацыйным раёне Кітая. Пры вяртанні Кітаю Ганконга - былой брытанскай калоніі - у 1997 годзе Ганконгу былі гарантаваныя тэрмінам на 50 гадоў такія асноўныя правы, як свабода слова і сходаў.

Спрэчнае заканадаўства

Законапраект аб бяспецы Ганконга грунтуецца на артыкуле 23 Асноўнага закона Ганконга, згодна з якім гэты спецыяльны адміністрацыйны раён КНР абавязваецца прыняць законы, што забараняюць «падрыўную дзейнасць» супраць урада ў Пекіне. Такое заканадаўства ў Ганконгу так і не было прынятае. Спроба правесці яго праз ганконгскі парламент ў 2003 годзе была сарваная пасля таго, як на вуліцы ў знак пратэсту выйшлі блізу адзін мільён чалавек.

Цяпер Пекін мае намер увесці гэта заканадаўства ў дзеянне ў абыход ганконгскага парламента. Улады КНР рэагуюць такім чынам на масавыя прадэмакратычныя дэманстрацыі ў Ганконгу, якія не спыняюцца ўжо многія месяцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках