11 траўня 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі сабак навучаюць «вынюхваць» хворых з каранавірусам

4
У Фінляндыі сабак навучаюць «вынюхваць» хворых з каранавірусам

Тэставанне можа быць выкарыстана ў медыцынскай практыцы.

Ва ўніверсітэце Хельсінкі ў ходзе пілотнага даследавання сабак навучаюць распазнаваць раней невядомыя прыкметы паху захворвання на COVID-19, выкліканага новым каранавірусам, паведамляе Deutsche Welle.

Усяго праз некалькі тыдняў даследавання першыя сабакі змаглі дакладна адрозніць узоры мачы пацыентаў з COVID-19 ад узораў мачы здаровых людзей.

"У нас ёсць салідны досвед у навучанні сабак выяўляць пахі, звязаныя з хваробамі. Было фантастычна бачыць, як хутка сабакі адчуваюць новы пах", – кажа кіраўнік групы DogRisk Ганна Хільмі-Б’ёркман.

Адзначаецца, што праз кароткі час жывёлы змаглі ідэнтыфікаваць мачу людзей, заражаных SARS-CoV-2, амаль гэтак сама надзейна, як і стандартны тэст ПЦР.

Фінскія навукоўцы цяпер рыхтуюць рандамізаванае падвойнае сляпое даследаванне, падчас якога сабакі будуць аналізаваць большую колькасць узораў пацыентаў. Толькі пасля гэтага "тэставанне на пах" зможа быць выкарыстанае ў клінічнай практыцы.

Іншыя групы даследнікаў, напрыклад у Вялікай Брытаніі і Францыі, таксама навучаюць сабак выяўляць COVID-19. Адкрыццё фінскіх навукоўцаў можа быць каштоўным для іх.

Да гэтага часу не зразумела, якія рэчывы ў мачы выклікаюць характэрны пах COVID-19. Паколькі SARS-CoV-2 не толькі атакуе лёгкія, але і выклікае пашкоджанні крывяносных сасудаў, нырак і іншых органаў, мяркуецца, што пах мачы пацыентаў таксама мяняецца. Гэта тое, што адразу заўважаюць сабакі з іх высокачуллівым нюхам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках