11 траўня 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як каранавірус паўплываў на рэйтынг літоўскіх палітыкаў?

2
Як каранавірус паўплываў на рэйтынг літоўскіх палітыкаў?
АНДЖЭЙ ПУКШТА

Літва рыхтуецца да парламенцкіх выбараў, якія пройдуць увосень.

Хто пераможа на будучых парламенцкіх выбарах у Літве? Як пандэмія каранавіруса паўплывала на рэйтынгі літоўскіх палітыкаў? Як Вільня і Варшава абараняюць гістарычную памяць ад спробаў Масквы перапісаць гісторыю? На гэтыя пытанні сайту Charter97.org адказаў кіраўнік кафедры паліталогіі ва ўніверсітэце імя Вітаўта Вялікага ў Коўне Анджэй Пукшта.

- У Літве рыхтуюцца да выбараў у парламент краіны, якія пройдуць на пачатку восені. Якія партыі лідаруюць на гэты момант?

- Апытанні грамадскай думкі паказваюць на тое, што лідаруюць кансерватары. Увосень мінулага года і ўзімку цяперашняга, да моманту пачатку карантыну праз пандэмію карнавіруса, усе апытанні паказвалі на тое, што падае папулярнасць кіроўнай партыі - «Саюза сялян і зялёных». Дзеянні партыі падчас карантыну відавочна прыпынілі зніжэнне рэйтынгу і палітычнай сілы, і яе лідараў. Так, напрыклад, папулярнасць прэм'ер-міністра Саўлюса Сквярняліса і міністра аховы здароўя Аўрэліюса Вярыгі значна павялічылася і пайшла ўверх.

Прагназаваць каму дастанецца перамога на парламенцкіх выбарах - залішне рана, рызыкну выказаць здагадку, што ў Сейме пасля выбараў партыі сфармуюць кааліцыю. З іншага боку, вынікі «Саюза сялян і зялёных» наўпрост залежаць ад таго, наколькі ўрад змог добра падрыхтаваць і ажыццявіць захады дапамогі пацярпелым ад пандэміі каранавіруса жыхарам краіны.

- Вы адзначылі, што рэйтынгі прэм'ер-міністра Саўлюса Сквярняліса і Аўрэліюса Вярыгі, міністра аховы здароўя ідуць уверх, а як карантын паўплываў на рэйтынг прэзідэнта?

- Не сакрэт, што яшчэ да пачатку карантыну крытыкі вінавацілі прэзідэнта ў пасіўнасці. Падчас карантыну таксама нічога не змянілася, нейкай асаблівай актыўнасці з боку кіраўніка дзяржавы ў грамадскай прасторы не было. Сітуацыя пачала мяняцца, апошнім часам мы назіраем рост актыўнасці кіраўніка Літвы. Аднак, трэба разумець, што з пандэміяй каранавіруса змагаецца ўрад, менавіта ва ўрада, а не ў прэзідэнта ў руках усе прававыя інструменты. Зноў жа, зусім відавочна, што жыхарам краіны хацелася б бачыць, што прэзідэнт займае больш істотную ролю ў жыцці краіны.

- Некалькі дзён таму ў Вільні польскія і літоўскія палітыкі ўшанавалі памяць героя Другой сусветнай вайны Вітольда Пілецкага. Вы маглі б распавесці аб палітычным значэнні гэтай падзеі?

- І Літва, і Польшча ў свой час сутыкнуліся і пацярпелі ў выніку дзеянняў двух таталітарных рэжымаў - СССР і Трэцяга Рэйху. Ініцыятыва ўшанаваць памяць Вітольда Пілецкага ахоплівае не толькі на дзве краіны, але і нацэленая на ўвесь свет, у тым ліку - і на краіны Еўрапейскага Звязу. Нагадваю, што Еўрапарламент пастанавіў уважаць дзень 25 траўня за Дзень памяці ахвяраў таталітарызму. Апошнім часам Вільня і Варшава прыкладаюць усе намаганні, каб падкрэсліць, што для абедзвюх краін - і савецкі, і фашысцкі таталітарныя рэжымы прынеслі незлічоныя пакуты. Асоба Вітольда Пілецкага, які з уласнай волі трапіў у лагер смерці Аўшвіц, выжыў, збег і пасля заканчэння вайны быў забіты камуністамі, аб'ядноўвае Літву і Польшчу. Пілецкі - сведчанне таго, што палякі і літоўцы могуць нягледзячы на шматлікія рознагалоссі дамовіцца, знайсці кампраміс і разам супрацьстаяць спробам Крамля перапісаць гісторыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках