11 траўня 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я ўбачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне»

6
«Я ўбачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне»

Што адбываецца за дзвярыма беларускіх бальніц?

COVID-19 працягвае распаўсюджвацца па краіне. Чым усё гэта можа абярнуцца для кожнага з нас у доўгатэрміновай перспектыве?

Перш за ўсё экспэрты кажуць аб магчымым калапсе ў сістэме аховы здароўя, паведамляе «Белсат». З праявамі гэтай праблемы сутыкнулася дырэктарка Беларускага дзіцячага хоспіса Ганна Гарчакова, якая перахварэла на COVID-19 і лячылася ў 5-й бальніцы Менска.

«У палаце ляжаць 11 чалавек. Я ўбачыла тое, чаго ніколі не чакала ўбачыць у медыцыне. А менавіта - неаказанне дапамогі. Я бачыла, як людзям дрэнна, як яны сядзелі і плакалі, адчувалі сябе жудасна. У іх падымалася тэмпература, ім перахапляла дыханне, не хапала кіслароду. А кіслароду ў палаце ці не было, ці гэтага аксігенатара бракавала. Я бачыла, як у чалавека падае сатурацыя, жанчына задыхалася і казала, што не дажыве да вечара. І не дажыла. Калі паднялі ў рэанімацыю, было ўжо позна», - эмацыйна выказваецца экспэртка.

Ганна Гарчакова падкрэслівае, што беларуская сістэма аховы здароўя мела час, каб падрыхтавацца да эпідэміі на прыкладзе краін, куды эпідэмія прыйшла раней. Госця студыі як спецыяліст, якая шмат гадоў працуе ў сістэме аховы здароўя, патлумачыла, чаму Беларусь не спраўляецца з маштабамі эпідэміі і як след арганізоўваць меддапамогу ў такой надзвычайнай сітуацыі.

Хацелі захаваць эканоміку - паставілі пад удар усю краіну?

Дырэктар у даследаваннях EAST-цэнтру Андрэй Елісееў тлумачыць, чаму афіцыйная статыстыка пра COVID-19 сумнеўная. А таксама разважае пра будучыя наступствы.

«Калі не здарыцца сезоннага спаду эпідэміі, беларусам не будуць дазваляць уезд у іншыя краіны. Мы падарвём працоўную міграцыю, бізнэс-кантакты», - аналізуе экспэрт.

Як вядома, улады не ўводзілі карантын, каб не падарваць эканоміку. Тым часам, на думку Андрэя Елісеева, нам пагражае знешнепалітычная небяспека. Экспэрт уважае, што, калі Расея апынецца больш паспяховай у пераадоленні эпідэміі, то Крэмль можа скарыстацца сітуацыяй сабе на карысць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках