28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя асяродкі COVID-19 у Гарадзенскай вобласці: апошнія звесткі ад жыхароў рэгіёну

2
Новыя асяродкі COVID-19 у Гарадзенскай вобласці: апошнія звесткі ад жыхароў рэгіёну
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Найбольшая колькасць заражэнняў выяўлена ў Лідскім і Ашмянскім раёнах.

Новыя выпадкі каранавіруса зафіксаваныя ў Гарадзенскай вобласці, піша тэлеграм-канал "Баста", абапіраючыся на інфармацыю сваіх чытачоў. Найбольшая колькасць паведамленняў прыходзіць з Лідскага і Ашмянскага раёнаў.

Гародня

"У інтэрнаце ААТ "Гродна Азот" на вуліцы Белуша, 19, дзе пацвердзіліся хворыя на каранавірус, адміністрацыя наадрэз адмаўляецца даваць інфармацыю хаця б пра тое, на якім паверсе жылі хворыя. Выявіць кантакты немагчыма. Вахцёры атрымалі забарону ад адміністрацыі на распаўсюд інфармацыі. Пацвярджаюць факт заражэння, хаваючы ад людзей усё астатняе", - піша чытач канала з Гародні.

Ліда

"Асяродкі каранавіруса - па ўсім горадзе. Учора памёр сусед на вуліцы Свярдлова, сказалі сёння вывозіць і адразу хаваць на могілках без развітання. Яшчэ адна сям'я суседзяў на карантыне, хварэе жанчына 54 гадоў. Яна працуе ў дзіцячым садку №31. Станоўчы тэст на Covid -19 у прадаўцоў крамы "Ластаўка", - паведаміў жыхар Ліды.

"У школе №6 горада Ліды знойдзены Covid-19 у вучня 9 класа і ў завуча школы. Класная кіраўніца ўжо некалькі дзён не адказвае ў чаце школьнай групы" - распавёў падпісант канала з Ліды.

Ашмяны

"Пасля набажэнства ў касцёле станоўчы тэст быў пацверджаны ў ксяндза і некалькіх служак. Адна з іх за некалькі дзён да абраду ездзіла па вясковых школах і прымала экзамен у дзяцей. На сённяшні дзень правяраюць дзяцей ва ўсіх школах, але школы працягваюць працаваць у звычайным рэжыме", - паведаміла падпісчыца канала.

"Заражэнне каранавірусам падазраюць у ксяндза ашмянскага касцёла і некалькіх работнікаў ЦРБ. Ксёндз шпіталізаваны", - распавёў падпісант канала з Ашмянаў.

Астравец

"У школах Астраўца сталі хварэць дзеці атамшчыкаў. Усе школы працягваюць працаваць", - піша жыхарка Астраўца.

Слонім

"Слонімскі кардона-папяровы завод. У работніка дэпартамента ахоўніка выяўленая пнеўманія. Вынік тэсту на "карону" пакуль не вядомы. Чалавек два тыдні стаяў на варце на прахадной, кантактаў шмат", - распавёў падпісант канала.

Карэліцкі раён

"У аграгарадку Мір Карэліцкага раёна ў настаўніка фізічнай культуры - станоўчы вынік праверкі на Covid-19, 84 кантакты першага ўзроўню адпраўленыя дадому на самаізаляцыю з падпіскамі. Тэсты чакаюць 9-11 траўня", - піша жыхар Карэлічаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках