8 траўня 2024, Серада, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч першай лігі Беларусі перанеслі праз падазрэнне на каранавірус у гульца

1
Матч першай лігі Беларусі перанеслі праз падазрэнне на каранавірус у гульца
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Усім гульцам, трэнерам і работнікам каманды будуць праведзены тэсты на COVID-19.

У койданаўскім «Арсенале» пацвердзілі інфармацыю аб тым, што ў аднаго з гульцоў падазрэнне на каранавірус. Аднак імя футбаліста не называюць, бо дыягназ пакуль не пацверджаны, паведамляе карэспандэнт Tribuna.com.

Як распавялі ў клубе, гулец адчуў сябе дрэнна ў пятніцу раніцай. У яго была высокая тэмпература і ламаніна. Пры гэтым страты нюху не было. У звычайны час ён бы проста звярнуўся да лекара, але цяпер у клубе надумалі перастрахавацца і паведамілі ў федэрацыю, якая і прыняла пастанову перанесці матч.

Цяпер трэніроўкі «Арсенала» скасваныя. Заняткаў не будзе да таго часу, пакуль не прыйдуць вынікі аналізу футбаліста. Ён павінен быць у панядзелак. Акрамя таго на наступным тыдні ўсім гульцам, трэнерам і работнікам каманды будуць праведзеныя тэсты на COVID-19.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках