Святлана Ціханоўская скасавала пікеты ў абласных цэнтрах і Менску 12, 13 і 14 чэрвеня
88- 11.06.2020, 9:08
- 98,107
Апублікавала відэазварот.
Святлана Ціханоўская абвясціла аб зняцці ўсіх сваіх пікетаў у абласных цэнтрах і сталіцы. Відэазварот апублікаваў тэлеграм-канал «Народны рэпарцёр».
Збіраць подпісы не будуць 12, 13 і 14 чэрвеня ў сувязі з магчымай падрыхтоўкай правакацый з боку спецслужбаў, а таксама значна ўзрослым ціскам і рэпрэсіямі ў дачыненні да чальцоў ініцыятыўнай групы. Зрэшты, прыпыненне не закране раённых цэнтраў і невялікіх гарадоў.