5 траўня 2024, Нядзеля, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілія заняла другое месца паводле колькасці памерлых ад каранавіруса

Бразілія заняла другое месца паводле колькасці памерлых ад каранавіруса
ФОТА: GETTY IMAGES

Агульная колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў свеце набліжаецца да васьмі мільёнаў.

Бразілія выперадзіла Вялікабрытанію паводле колькасці памерлых ад каранавіруса, заняўшы другое месца ў свеце. Паводле звестак універсітэта Джонса Гопкінса, на нядзелю, у Бразіліі зарэгістравана 42 720 смяротных зыходаў ад COVID-19, у той час як у Вялікабрытаніі – 41 747, піша «Голас Амерыкі».

ЗША, дзе ад каранавіруса памерла 115 436 чалавек, застаюцца на першым месцы.

Агульная колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў свеце набліжаецца да 8 мільёнаў.

На дзель ЗША прыпадае больш за 2 мільёны выпадкаў, за імі ідзе Бразілія, дзе больш за 850 тысяч інфікаваных. На трэцім месцы Расея - дзе выяўлена больш за 519 тысяч хворых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках