19 траўня 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва вярнула візавы збор для грамадзян Беларусі

21
Літва вярнула візавы збор для грамадзян Беларусі

Нацыянальная літоўская віза будзе каштаваць для беларусаў 60 еўраў.

Літва з ліпеня вяртае візавы збор для грамадзян Беларусі, піша delfi.lt.

Нацыянальная літоўская віза будзе каштаваць для беларусаў 60 еўраў. Столькі ж каштуе беларуская віза для літоўцаў.

Пастанову аб вяртанні візавага збору літоўскі ўрад прыняў у панядзелак, 22 чэрвеня. Гэты збор не спаганяўся з 2011 года. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус растлумачыў, што візы будуць выдавацца са зніжкай у 50%. Ён назваў гэта парытэтнай люстранай пастановай, бо беларусы ўжываюць такую зніжку да грамадзян Літвы.

Паводле звестак літоўскага МЗС, у 2011-2019 гадах грамадзяне Беларусі атрымалі 44 966 нацыянальных віз. Консульскі збор за гэты час мог бы скласці больш за 2,6 мільёна еўраў.

Беларусь не выказала пратэсту з нагоды такой пастановы Літвы. Аднак афіцыйны Менск пажадаў, каб гэты збор пачаў дзейнічаць разам з дамовай з ЕЗ аб спрошчаным парадку выдачы візаў, гэта значыць з 1 ліпеня.

Нагадаем, што шэнгенская віза з 1 ліпеня будзе каштаваць для беларусаў 35 еўраў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках