15 лiпеня 2020, Серада, 21:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саша 3%» прызнаўся, што гэта ён паслаў прастытутку-правакатарку ў Горадню

72
«Саша 3%» прызнаўся, што гэта ён паслаў прастытутку-правакатарку ў Горадню
ФОТА: NEXTA Live

Дыктатар скарыстаўся паслугамі «Лены $60 за гадзіну» 29 траўня.

28 чэрвеня ў Салігорску Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён «даў сігнал» затрымаць свайго апанента на будучых «выбарах» прэзідэнта, відэаблогера Сяргея Ціханоўскага.

«Так, я даў сігнал з Ціханоўскім. Я нешта не так рабіў?» - спытаў сам у сябе дыктатар.

Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага затрымалі а 8 гадзіне вечара 29 траўня падчас пікету яго жонкі Святланы Ціханоўскай у Горадні. Гэта было зроблена ў выніку правакацыі: на Ціханоўскага спрабавала напасці прастытутка Алена Кузьміна.