11 траўня 2024, Субота, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліфт з голасам Гагарына

8
Ліфт з голасам Гагарына

Хутка запрэглі і з ветрыкам паехалі з адказам Ілану Маску.

Наперад кінуты прыгатаваны «Раскосмасам» «засадны полк» - магутнасці, якія належаць карпарацыі Усць-Катаўскага вагонабудаўнічага завода. Пачаты выпуск ліфтаў, якія будуць размаўляць голасам Юрыя Гагарына, піша Telegram-канал «СерпомПо».

Садзіцца пасажыр у ліфт, націскае кнопку этажа, дзверы зачыняюцца і апарат прамаўляе голасам першага касманаўта: «Паехалі»! Да канца года плануецца вырабіць пяцьдзесят штук.

Гэта вельмі добрая навіна да чэрвеньскага параду і ліпеньскага абнулення. Вяха на шляху грандыёзных поспехаў пуцінскай зладзейскай цывілізацыі.

Але пакуль ідэя з ліфтам сыраватая.

Пачатак руху адзначаны голасам Гагарына. А што ж пасажыр пачуе ў канцы?

Мы прапануем так. Ліфт спыняецца і раздаецца бункерны, прыглушаны голас Пуціна: «Прыехалі»! А ўслед гучыць энэргічны, нібы выстрал «Калаша», крык Кадырава: «Вылазь»!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках