11 траўня 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці сыдзе Румас у апазіцыю?

22
Ці сыдзе Румас у апазіцыю?
СЯРГЕЙ РУМАС

Віктар Бабарыка не выключае такой магчымасці.

Вяртанне адпраўленага ў адстаўку прэм'ер-міністра Сяргея Румаса не з'яўляецца тэмай для абмеркавання, заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка ў адказе на пытанні журналістаў і сяброў сваёй ініцыятыўнай групы 4 чэрвеня ў Віцебску (трансляцыя была арганізаваная на youtube-канале Бабарыка), паведамляюць naviny.by.

«Я многіх людзей ведаю. У мяне няма цяпер адказу на гэтае пытанне. І, як я заўсёды кажу, фармаванне каманды - гэта сустрэчны рух. Я ж не ведаю, можа, Сяргей Мікалаевіч не захоча працаваць са мной. Таму гэта не тэма для абмеркавання цяпер», - сказаў Бабарыка.

Румас у 2014-2018 гадах быў членам савета дырэктараў «Белгазпрамбанка», які да сыходу ў палітыку ў траўні гэтага года ўзначальваў Бабарыка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках