11 траўня 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэаролік у падтрымку Сяргея Ціханоўскага набірае папулярнасць

7
Відэаролік у падтрымку Сяргея Ціханоўскага набірае папулярнасць
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ
ФОТА: EURORADIO

У менчукоў ёсць магчымасць падтрымаць народнага блогера сёння, 5 чэрвеня.

На легальных пікетах для збору подпісаў на адрас Сяргея Ціханоўскага гучыць шмат словаў падтрымкі і салідарнасці.

Вось што гаварылі ўдзельнікі акцыі ў Менску:

«Я сюды прыйшла выказаць салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім, якога, на маю думку, затрымалі незаконна і ўтрымліваюць незаконна. Каторым разам сфабрыкавалі справу на вачах тысячы сведак. Мяне гэта абурае. Я сюды прыйшла выказаць сваё меркаванне і паставіць подпіс», - распавяла мянчанка, якая прыйшла з плакатам «Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!».

Мянчук прыйшоў на легальны пікет для збору подпісаў з плакатам, які крытыкуе дзяржаўныя СМІ і надпісам «No pasaran». Ён распавёў, чаму беларусаў так абурае лукашэнкаўская прапаганда:

«Я тут з такой жа праблемай, бо да жаху раздражняе гэтая хлусня СМІ і тое, што кажа Лукашэнка. Ужо немагчыма, далей няма куды».

Нагадаем, 5 чэрвеня ў Менску каля ГУМа адбудзецца легальны пікет для збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў. Падтрымаем Сяргея Ціханоўскага.

5 чэрвеня, 18:00, Менск, ГУМ

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках