11 траўня 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША ўхвалілі план вываду 9 500 вайскоўцаў з Нямеччыны

2
У ЗША ўхвалілі план вываду 9 500 вайскоўцаў з Нямеччыны
Дональд Трамп

Частка гэтых войскаў можа адправіцца ў Польшчу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зацвердзіў пастанову аб вывадзе 9500 амерыканскіх вайскоўцаў з Нямеччыны. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Пентагона, піша gordonua.com.

План вываду вайскоўцаў быў прадстаўлены Трампу 29 чэрвеня міністрам абароны і старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў.

"Зацверджаная прапанова не толькі адпавядае дырэктыве прэзідэнта, але і ўмацуе стрымліванне Расеі, умацуе NATO, супакоіць хаўруснікаў, палепшыць стратэгічную гнуткасць ЗША і аператыўную гнуткасць Еўрапейскага камандавання ЗША, а таксама дасць магчымасць паклапаціцца пра нашых вайскоўцаў і іх сем'і", - сказана ў заяве.

Дэталяў аб вывадзе войскаў у паведамленні не падаецца.

Прадстаўнікі Пентагона кажуць, што ў выпадку скарачэння частка войскаў можа быць адпраўлена ў былыя краіны Усходняга блока - некаторыя на пастаяннай аснове, але большасць у кароткатэрміновай ратацыі.

У той час як польскі лідар Анджэй Дуда наведаў Вашынгтон на мінулым тыдні, Трамп сказаў, што частка амерыканскіх войскаў могуць адправіць у Польшчу. "Некаторыя будуць вяртацца дадому, а некаторыя - у іншыя месцы. Польшча будзе адным з такіх месцаў", - сказаў ён.

Цяпер у Польшчы размешчаны амаль 5 000 амерыканскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках