12 жнiўня 2020, Серада, 21:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяцежны схіігумен Сергій абвясціў пра з'яўленне ў РФ «праваслаўнага цара»

11
Мяцежны схіігумен Сергій абвясціў пра з'яўленне ў РФ «праваслаўнага цара»
ФОТА: УЛАДЗІСЛАЎ ЛАШАКОЎ / КОММЕРСАНТЪ

Уральскі святар запатрабаваў пазбавіць сану пуцінскага патрыярха Кірыла.

Схіманах Сергій (Раманаў) запісаў новае відэа, у якім заявіў, што патрыярха Кірыла трэба пазбавіць сану. Нагадаем, самога айца Сергія пазбавілі сану схіігумена на мінулым тыдні. У роліку на YouTube-канале «Всеволод Могучев» схіманах згадвае банк «Пересвет», паведамляе kommersant.ru.

«49% банка «Пересвет» належала патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу. Банк - гэта ліхвярства. Банк «Пересвет» быў на 41 месцы сярод усіх банкаў. Найсвяцейшыя патрыярх Кірыл павінен быць выкінуты з сану за ліхвярства. І ўсе тыя, хто ведалі і замоўчвалі пра гэтае парушэнне таксама трапляюць пад гэтыя грозьбы», - распавёў айцец Сергій. Таксама, на яго думку, сану павінны пазбавіць мітрапаліта Екацярынбургскага і Верхатурскага Кірыла і мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, дадаўшы, што «доказная база ў народная ёсць».

Схіманах таксама распавёў, што ў манастыр прыходзяць прадстаўнікі праваахоўных органаў. «Уявіце, калі ў ваш дом кожны дзень прыходзяць дзясяткі журналістаў або праваахоўныя органы толькі таму, што хтосьці з вас сказаў праўду», - распавёў айцец Сергій, дадаўшы, што дзеці ў манастыры знаходзяцца ў ідэальных умовах, а адукацыя, медабслугоўванне і выхаванне такія ж, як былі ў дарэвалюцыйнай Расеі і СССР.

У канцы роліка схіманах заявіў, што «праваслаўны цар сярод нас». «Сваімі пропаведзямі і сваімі словамі рыхтуем народ да ўсведамлення, што мы святая Русь», - скончыў айцец Сергій.