19 сакавiка 2024, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын заявіў пра застой у эканоміцы Расеі

4
Кудрын заявіў пра застой у эканоміцы Расеі

Кіраўнік Падліковай палаты заклікаў урад да рэформаў.

Старшыня Падліковай палаты Аляксей Кудрын заявіў аб тым, што эканоміка Расеі знаходзіцца ў застоі, бо пэўныя крокі для яе развіцця не робяцца. Пра гэта ён сказаў падчас лекцыі для выпускнікоў Расейскай эканамічнай школы (РЭШ), трансляцыя вялася ў YouTube-канале навучальнай установы, паведамляе РБК.

Кудрын адзначыў, што «калі збудзецца афіцыйны прагноз гэтага года і мы ўпадзем амаль на 5% ВУП», сярэдні тэмп росту эканомікі краіны за апошняе дзесяцігоддзе складзе ўсяго 1%. «Гэта вельмі мала, гэта гістарычна мала», - прызнаў старшыня Падліковай палаты.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што эканоміка Расеі можа даваць прырост і 3%, і 5%. «<...> у нас ёсць вялікія рэзервы, таму гэта напэўна нядрэнна, калі ёсць чым займацца, але паколькі нам зараз прыйдзецца сыходзіць больш рашуча ад нафтавай залежнасці, то ўкладанні ў чалавечы капітал - у адукацыю, навуку і навацыі - нам патрэбныя істотна большыя», - сказаў Кудрын.

Паводле ягоных слоў, укладанні ў гэтыя сектары павінны павялічыцца прыкладна на 1% ВУП у найбліжэйшыя два-тры гады, таксама на 1% ВУП больш трэба ўкладаць у ахову здароўя.

Кудрын таксама адзначыў неабходнасць рэформы дзяржаўнага кіравання, бо яго якасць «вельмі нізкая». Са слоў старшыні Падліковай палаты, трэба засяродзіць намаганні, у тым ліку ў сферы падрыхтоўкі і матывацыі кадраў.

Яшчэ адным кірункам рэфармавання Кудрын назваў рэгіянальную палітыку. На ягоную думку, неабходна пашыраць самастойнасць рэгіёнаў, даваць ім магчымасць распараджацца тэрыторыямі.

«Такімі крокамі, частка з якіх я назваў, можна істотна падняць патэнцыял эканамічнага росту ў нашай краіне. Нягледзячы на тое, што мы пра гэта гаворым шмат гадоў, на жаль, палітычных пастаноў не прымаецца. У гэтым сэнсе, на жаль, мы стаім. Мы сёння ў застоі», - сказаў Кудрын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках