28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трубаправод «Газпрама» ў Турцыю прастойвае другі месяц праз адсутнасць попыту

6
Трубаправод «Газпрама» ў Турцыю прастойвае другі месяц праз адсутнасць попыту

Cтамбул нарошчвае закупкі звадкаванага прыроднага газу.

Падводны газаправод з РФ у Турцыю "Блакітны струмень" далей прастойвае пасля праходжання рамонту, хоць павінен быў аднавіць працу яшчэ ў траўні.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Са звестак агенцтва, прастойванне газаправода выкліканае тым, што Турцыя значна нарошчвае закупкі звадкаванага прыроднага газу (LNG) замест расейскага. Паводле ацэнкі аналітыкаў, цяпер цана трубаправоднага газу "Газпрама" ў некалькі разоў вышэйшая, чым на LNG.

Акрамя таго, растуць пастаўкі ў Турцыю паліва па газаправодзе з Азербайджана.

Турэцкая энэргакампаніі Botas паведаміла ў траўні, што рамонт "Блакітнага струменю" будзе праходзіць з 13 да 29 траўня, але дагэтуль магістраль не вярнулася ў працу, і невядома, калі гэта адбудзецца, паведамілі адная турэцкая і дзве раснйскіх крыніцы ў газавай галіне.

Запушчаны ў пачатку 2000-х гадоў "Блакітны струмень" перапампаваў з РФ у Турцыю 11,1 млрд кубаметраў газу з сумарнага аб'ёму расейскага экспарту ў гэтую краіну на 15,5 мільярдаў кубаметраў.

"Няма сэнсу выкарыстоўваць два газаправоды, калі "Турэцкага струменю" больш чым дастаткова", - сказала адная з расейскіх крыніц.

"Газпрам" адмовіўся адказаць на пытанне, калі "Блакітны струмень" вернецца ў працу.

На сёння газ у Турцыю ідзе праз адну з галінак "Турэцкага струменю" магутнасцю 15,75 млрд кубаметраў на год. Новая газаправодная магістраль была запушчаная ў гэтым годзе. З уводам Турэцкага струменю сукупная магутнасць экспарту РФ у Турцыю дасягнула 32 млрд кубаметраў на год.

Як адзначае агенцтва, стасункі паміж Расеяй і Турцыяй, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых спажыўцоў расейскага газу, апошнія гады былі нестабільнымі і ўскладняліся супярэчнасцямі ў дачыненні да канфліктаў у Сірыі і Лібіі, а таксама пытаннем аб статусе стамбульскага Сабора Святой Сафіі.

Скарачаючы імпарт газу з РФ, Турцыя ў гэтым годзе плануе кампенсаваць як мінімум трэць свайго спажывання газу закупкамі LNG, які прыходзіць з ЗША, Нігерыі, Алжыра, Катару, а таксама з Расеі.

Летась у сакавіку Расея была найбуйнейшым экспарцёрам газу ў Турцыю, але пасля 72% падзення закупак газу з РФ год да году, Масква цяпер з'яўляецца ўсяго толькі чацвёртым найбуйнейшым пастаўшчыком газу Анкары, паказвае статыстыка рэгулятара энэргетычнага рынку Турцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках