11 траўня 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас - 97% і толькі разам можна перамагчы»

1
«Нас - 97% і толькі разам можна перамагчы»
ФОТА: «НАША НІВА»

Час выбраў нас.

У Беларусі прадаўжаецца выбарчая кампанія. Сваімі думкамі пра выбары ў краіне з gs.by падзяліўся грамадскі актывіст, арганізатар першаснай суполкі Свабоднага прафзвязу Беларусі на Слонімскай КПФ Віталь Ешану:

- Упэўненасць у сваёй беспакаранасці дрэнна скончыцца для ўлады. Але, відавочна, пра гэта яны нават не задумваюцца. Шматгадовая звычка ўсёдазволенасці адбіваецца.

Крыху нечаканай для мяне асабіста стала актыўнасць людзей, якія былі раней электаратам цяперашняга кіраўніка ўлады. Як горача яны яго хвалілі, так цяпер энэргічна клянуць, не выбіраючы выразаў, аўдыторыі і рамак прыстойнасці.

Адзначу, што прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка - у мінулым паспяховы кіраўнік вялікай структуры, а не слабага саўгаса. Кажа пра будучыню, а не як гнілі ў акопах і сядзелі ў зямлянках, хадзілі ў лапцях і без штаноў. Прапануе вярнуць закон, каб недастойных больш за два тэрміны не трываць.

Народ хоча змяніць уладу самым мірным шляхам - праз законныя выбары. Рэакцыю ўлады на гэта вы бачыце самі. Маразм ад баязлівасці страціць ўсёдазволенасць зашкальвае.

Нас - 97%. Супрацьстаяць рэжыму можна толькі салідарнасцю людзей. Першым крокам павінен быць выхад з афіцыйнага прафсаюзу і ўступленне ў незалежныя. Так было ў многіх краінах з аўтарытарнымі рэжымамі.

Незалежныя прафзвязы на прадпрыемствах - гэта не памочнікі адміністрацыі ў ціску на рабочых, а магутны кулак перад носам у выпадку парушэння правоў і свабод працоўнага чалавека. І менавіта са стварэння незалежных прафзвязаў ідзе пачатак паспяховай барацьбы рабочых ва ўсім свеце. Гісторыя прыводзіць шмат прыкладаў, калі на шляху беззаконня паспяхова ўставалі менавіта прафзвязы рабочых. Толькі разам можна перамагчы. Прыклад таму - наш сусед Польшча і яе прафзвяз «Салідарнасць», які адправіў у адстаўку рэжым, мацнейшы за наш.

Хачу сказаць, што мы пераможам тады, калі ўсе будзем разам, побач са мной, табой, жонкай, братам, сястрой, сябрам, суседам. Усе 97% - у Менску, Гародні, Слоніме, Зэльве, Жыровічах - усюды, па ўсёй Беларусі. У савецкі час часта паказвалі фільм «Час выбраў нас». Там гучала песня са словамі: «...там, дзе ты стаіш - там і поле Кулікова!..»

Час выбраў нас.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках