11 траўня 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ў раку выцекла блізу 45 тон авіяцыйнага паліва

10
У Расеі ў раку выцекла блізу 45 тон авіяцыйнага паліва
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пры перапампоўванні паліва адбылася разгерметызацыя трубаправода.

Расейская горна-металургічная кампанія «Нарыльскі нікель» паведаміла пра ўцечку прыкладна 45 тон авіяцыйнага паліва з яе трубаправода ў Арктыцы, паведамляе «Голос Америки».

Пры перапампоўванню авіяцыйнага паліва адбылася разгерметызацыя трубаправода. Паводле папярэдніх звестак, у выніку разгерметызацыі, якая доўжылася блізу 15 хвілін, адбыўся разліў блізу 44,5 тон паліва.

Пасёлак Тухард, дзе адбылася ўцечка, размешчаны за 70 кіламетраў ад порта Дудзінка ў Арктыцы на рацэ Енісей.

У кампаніі паведамілі, што праводзяць унутранае расследаванне і прыпынілі перапампоўку паліва.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках