10 траўня 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Песня Цоя «Перемен» гучыць амаль ва ўнісон і ў суседа, і ў маёй дачкі»

1
«Песня Цоя «Перемен» гучыць амаль ва ўнісон і ў суседа, і ў маёй дачкі»
АРХІЎНАЕ ФОТА

Як менчукі далучаюцца да Флэшмобу салідарнасці.

Telegram-канал "Баста!" публікуе аповед мянчанкі, якая далучылася да Флэшмобу салідарнасці.

"Я не ведаю як так выйшла, але я ў гэта ўцягнулася па вушы, а дакладней мяне ўцягнула дачка, ёй 7 гадкоў, - піша жыхарка сталіцы ў чаце. - Наш сусед ставіць "Перемена" і паралельна стукае па нейкаму вечку драўлянаму ў такт, ёй таксама так захацелася, і яна пачала ставіць на сваёй калонцы сваю музыку дзіцячую, больш канкрэтна - песню "Ружовы слон".

Я кажу, што гэта не вельмі прыдатная песня для такога і запісала ёй таксама Цоя, цяпер гучыць амаль ва ўнісон і ў суседа, і ў маёй дачкі, а я стала таксама ў такт пастукваць лыжкамі драўлянымі па падаконніку.

Вось такое ў нас трыо з суседам выйшла, цяпер тату спрабуем уцягнуць у дзейства, пакуль ўпіраецца, хоць і разумее важнасць. Думаю неўзабаве і ён здасца".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках