11 траўня 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты зніжаецца перад нарадай OPEC

2
Кошт нафты зніжаецца перад нарадай OPEC

OPEC можа зменшыць аб'ёмы скарачэння здабычы.

Кошт нафты зніжаецца амаль на 1% у панядзелак, 13 ліпеня, напярэдадні вынікаў тэхнічнага пасяджэння OPEC на гэтым тыдні. Чакаецца, што картэль парэкамендуе змякчыць скарачэнне здабычы, якое цяпер падтрымлівае кошт нафты.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Нафта маркі Brent патаннела на 1,04%, да 42,79 даляра за барэль да 11.00 паводле менскага часу, нафту WTI знізілася на 1,13 да 40,09 даляраў за барэль.

Кошт нафты практычна не змяніўся на мінулым тыдні, бо рост выпадкаў каранавіруса заахвоціў некалькі штатаў ЗША ўвесці больш жорсткія абмежаванні на паездкі, якія могуць аслабіць аднаўленне попыту на нафту ў найбуйнейшага ў свеце спажыўца.

Аднак у пятніцу цэны выраслі больш чым на 2% пасля таго, як Міжнароднае энэргетычнае агенцтва павялічыла прагноз попыту на нафту на 2020 год на 400 тысяч барэляў на дзень.

Кошт нафты аднавіўся пасля шматгадовых мінімумаў красавіка, калі Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты і яе хаўруснікі, уключаючы Расею (група OPEC+), скарацілі здабычу на рэкордныя 9,7 млн барэляў на дзень на перыяд з траўня да ліпеня.

Аб'яднаны міністэрскі камітэт маніторынгу OPEC збярэцца ў аўторак і сераду, каб рэкамендаваць наступны ўзровень скарачэнняў пасля таго, як захаванне ў групе дасягнула 107% у чэрвені, у параўнанні з 77% у траўні.

Чакаецца, што OPEC і Расея знізяць сваё скарачэнне паставак да 7,7 млн барэляў на дзень, паколькі сусветны попыт на нафту аднавіўся, а кошты адскочылі назад, паведамілі Reuters крыніцы ў OPEC+.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках