9 траўня 2024, Чацвер, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Ганчарэнка апублікаваў пастанову Рады Украіны да Лукашэнкі

7
Аляксей Ганчарэнка апублікаваў пастанову Рады Украіны да Лукашэнкі
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРЭНКА

Беларускі дыктатар спужаўся канкурэнцыі.

Сёння ўкраінскі народны дэпутат ад «Еўрапейскай Салідарнасці», кіраўнік міжфракцыйнага дэпутацкага аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка апублікаваў праект пастановы Вярхоўнай Рады Украіны да Лукашэнкі і яго «парламенту».

- Як кіраўнік міжфракцыйнага аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь», я заяўляю аб недапушчальнасці фактаў парушэння прынцыпаў дэмакратычнага правядзення выбараў у Беларусі.

Нагадаю, што 14 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі апазіцыянерам Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу. Рэальная прычына, чаму сотні тысяч подпісаў за іх былі нівеліраваныя заключаецца толькі ў тым, што Лукашэнка бачыць у іх рэальных канкурэнтаў.

Такі падыход да арганізацыі выбарчага працэсу сведчыць аб яго недэмакратычнасці і пра нежаданне ўлады арганізаваць свабоднае волевыяўленне беларускага народа.

Наша міжфракцыйнае аб'яднанне ўжо зарэгістравала пастанову Вярхоўнай Рады са зваротам да «прэзідэнта» і «парламента» Беларусі з патрабаваннем выконваць дэмакратычныя, свабодныя і канкурэнтныя выбары. Акрамя гэтага, мы працягнем маніторыць сітуацыю з тым, як беларускія ўлады забяспечваюць права грамадзян на свабоду сходаў. Нагадваем, што перавышэнне законных мер забеспячэння правапарадку з'яўляюцца недапушчальнымі з пункту гледжання агульнапрынятых прынцыпаў правоў чалавека.

Браты беларусы! Віншую Вас з 610 гадавінай нашай агульнай перамогі пад Грунвальдам! Тады перамаглі Захад, цяпер пераможам Усход!

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках