4 траўня 2024, Субота, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Кожны, хто затрыманы за мірныя пратэсты ў Беларусі, з'яўляецца вязнем сумлення

3
Amnesty International: Кожны, хто затрыманы за мірныя пратэсты ў Беларусі, з'яўляецца вязнем сумлення

Усе затрыманыя павінны быць неадкладна вызваленыя.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту 14 ліпеня ў Менску і іншых беларускіх гарадах. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.

З нагоды акцый пратэстаў, якія прайшлі ў аўторак, і наступнымі за імі затрыманнямі ўдзельнікаў выказалася старшая кiраўнiца кампаній Amnesty International у Беларусі Аіша Джанг.

- Людзі, якія сабраліся, каб асудзіць неўключэнне апазіцыйных палітыкаў у спіс кандыдатаў у прэзідэнты, мелі поўнае права выйсці на вуліцы. Мірны пратэст з'яўляецца важным спосабам рэалізацыі правоў на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў, - заявіла прадстаўніца арганізацыі.

Паводле ейных слоў, удзельнікі пратэстных акцый выйшлі на вуліцы, бо мяркуюць, што сапраўднай прычынай адмовы ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты некаторых прэтэндэнтаў жаданне дзейнага кіраўніка Беларусі шосты раз запар перамагчы на выбарах без сур'ёзнага супраціву.

Таксама Аіша Джанг заявіла, што падчас разгону мітынгаў міліцыя выкарыстоўвала празмерную сілу, у тым ліку гэта адбывалася і з боку супрацоўнікаў у цывільным. Усё гэта стала падставай для рэакцыі ў адказ часткі пратэстоўцаў, якія спрабавалі не дапусціць арышту або збіцця іншых удзельнікаў, і павялічыла напал канфлікту. Тым не менш, з яе словах, пратэстныя акцыі заставаліся пераважна мірнымі, што пацвярджаецца сведчаннямі відавочцаў і відэазапісамі.

- Беларускія ўлады павінны паважаць правы чалавека і не павінны разганяць і пераследваць у судовым парадку людзей, якія бароняць свае правы і палітычны выбар. Кожны, хто затрыманы проста за мірныя пратэсты ў Менску або іншых гарадах, з'яўляецца вязнем сумлення і павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены, - заявіла Аіша Джанг.

Пратэстныя акцыі прайшлі ў Менску і іншых гарадах Беларусі 14 і 15 ліпеня пасля адмовы Цэнтральнай выбарчай камісіі зарэгістраваць у якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. У выніку з розных ацэнках ад 250 да 280 чалавек былі затрыманыя, а шасцёра супрацоўнікаў сталічнай міліцыі атрымалі траўмы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках