11 траўня 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржрада абароны Літвы абмеркавала БелАЭС

7
Дзяржрада абароны Літвы абмеркавала БелАЭС
ФОТА: UKRINFORM.RU

Літва будзе прадаўжаць выступаць супраць запуску Астравецкай АЭС.

15 ліпеня ў Вільні адбылося пасяджэнне Дзяржрады абароны, якое склікаў прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа. На сустрэчы абмяркоўвалася гатоўнасць Літвы абараніць насельніцтва ад пагроз, што зыходзяць ад БелАЭС, гаворыцца на сайце прэзідэнта Літвы.

Чальцы рады пагадзіліся, што Літва павінна прадаўжаць выступаць супраць запуску БелАЭС, бо станцыя стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму здароўю і навакольнаму асяроддзю. У сувязі гэтым Вільня прадоўжыць уздымаць пытанне бяспекі станцыі на міжнародным узроўні.

Рада пацвердзіла, што Круоніская ГАЭС не будзе выкарыстоўвацца ў якасці энэргарэзерва для БелАЭС.

Удзельнікі сустрэчы вызначылі выпрацаваць дадатковыя захады для падвышэння энэргетычнай незалежнасці Літвы і паскорыць сінхранізацыю з еўрапейскімі электрасеткамі. Чальцы рады абмеркавалі гатоўнасць Літвы рэагаваць на пагрозы ад БелАЭС і пастанавілі ўзмацніць супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі і муніцыпальнымі органамі для гарантавання грамадзянскай бяспекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках