17 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спіць, падклаўшы пад галаву бутэльку з вадой»

23
«Спіць, падклаўшы пад галаву бутэльку з вадой»
ФОТА: «НАША НІВА»

Што вядома пра 40 дзён арышту Паўла Севярынца.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец знаходзіцца без перапынку пад адміністрацыйным арыштам у менскім ізалятары часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна з 7 чэрвеня, паведамляе «Радыё Свабода».

Апошні суд над палітыкам адбыўся 8 ліпеня, тады яму прысудзілі яшчэ 15 дзён арышту, усяго - не менш за 105 дзён. Севярынца прызналі палітычным зняволеным.

Лістоў ад Севярынца няма

Жонка Паўла Севярынца Вольга сказала, што перадачы для яго на Акрэсціна цяпер прымаюць, але лістоў ад яго няма, і яна лічыць, што яму лісты не даходзяць.

«На апошнім судзе праз скайп Павел паспеў сказаць, што лістоў не атрымлівае. Але гэта было тыдзень таму», - згадала Вольга Севярынец.

У прэс-службе Менскай гарадской міліцыі Вользе Севярынец сказалі, што не ведаюць пра наяўнасць некалькіх новых пратаколаў, нібыта складзеных на Паўла Севярынца.

«Я абтэлефанавала некалькі раённых судоў, нічога не кажуць», - сказала Вольга Севярынец.

Казаў, яго хочуць судзіць яшчэ некалькі разоў

«За час майго арышту двойчы кідалі ў карцар пасля Паўла Севярынца», - сказаў мянчанін, які 16 ліпеня выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна пасля адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. Ён распавёў, у якіх умовах зараз Севярынец.

Сам зняволены з Паўлам Севярынцам не сустрэўся, але быў у камеры, дзе той сядзеў паміж пасадкамі ў карцар. Пра Паўла Севярынца яму распавялі сукамернікі.

«Казалі, што настрой у яго баявы, не здаецца. Да яго пастаянна заходзяць праваахоўнікі, носяць на азнаямленне нейкія дакументы, але Павел іх адпраўляе далей і нічога не падпісвае. Казаў, што яго хочуць судзіць некалькі разоў за адно і тое ж», - кажа мянчук.

Паводле звестак сукамернікаў, на якіх спасылаецца мужчына, гаворка пра пратаколы аб удзеле ў «несанкцыянаваных масавых акцыях», складзеных у розных раённых аддзелах Менска.

«Матрац не даюць. Кажуць, няма»

«Матрац там дагэтуль не даюць, - кажа былы зняволены пра ўмовы ў агульнай камеры ізалятара часовага ўтрымання. - Проста гавораць, што няма. Чуў ад хлопчыкаў і дзяўчынак, што раней ахоўнікі спасылаліся на адсутнасць матрацаў, якія прайшлі санітарную апрацоўку, але ў гэта цяжка паверыць, бо матрацаў няма ні ў каго, як у палітычных, так і ў звычайных арыштантаў. Таму ўсе спяць на голых дошках, Павел таксама, на другім ярусе. Казалі, што пад галаву клаў бутэльку з вадой.

Дарэчы, водаправод там адключаны, няма ні гарачай вады, ні халоднай, але ахоўнікі прыносяць ваду, як толькі папросіш. Увогуле ахоўнікі ставяцца нармальна, нават даволі ветліва. Ежа ў першыя дні майго арышту была дрэнная, але ў апошнія дні стала нармальнай, жыць можна. На шпацыр адзін раз выводзілі, мяркую, Паўла таксама».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках