18 траўня 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет Святланы Ціханоўскай у Глыбокім стаў самым масавым у гісторыі горада

34
Пікет Святланы Ціханоўскай у Глыбокім стаў самым масавым у гісторыі горада

На сустрэчу прыйшлі блізу 2000 чалавек.

Сёння ў Глыбокім прайшоў пікет аб'яднанага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. Як адзначаюць жыхары горада, якіх на сустрэчы было амаль 2000 чалавек, мітынг стаў самым масавым у гісторыі Глыбокага. Вельмі многія прыйшлі з нацыянальнай сімволікай і бел-чырвона-белымі сцягамі.

14:40 Сустрэча ў Глыбокім заканчваецца. Нагадаем, што сёння аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай наведае Наваполацк (16:30) і Віцебск (19:00).

14:26 на мітынгу Святланы Ціханоўскай выступаюць звычайныя жыхары Глыбокага. Кожны ахвотны можа выказаць сваё меркаванне.

14:17 Уся краіна хоча пераменаў!

14:14 У размовах з журналістамі жыхары Глыбокага адзначаюць, што гэта самы масавы мітынг у гісторыі горада.

14:08 Выступае прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марына Калеснікава. Людзі вельмі эмацыйна рэагуюць на словы пра тое, што лекары і іншыя прадстаўнікі бюджэтнай сферы працуюць за капейкі. Жыхары Глыбокага скандуюць «Ганьба!»

14:00 Проста ўзрушаючая колькасць людзей выйшла на мітынг.

13:57 Людзі не змяшчаюцца на заяўленай пляцоўцы і вымушаныя стаяць на другім баку вуліцы.

13:55 Святлана Ціханоўская ў сваім выступе распавяла, што ідзе ў прэзідэнты, каб вызваліць мужа Сяргея Ціханоўскага і вярнуць у Беларусь сумленныя выбары.

13:49 Каманда Святланы Ціханоўскай прыехала ў Глыбокае.

13:48 Журналісты адзначаюць, што на мітынг прыйшлі ўжо блізу тысяча чалавек, а насельніцтва Глыбокага - усяго 17800 чалавек.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках