11 траўня 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Moderna атрымала яшчэ $ 472 мільёны на распрацоўку вакцыны ад COVID-19

1
Кампанія Moderna атрымала яшчэ $ 472 мільёны на распрацоўку вакцыны ад COVID-19

Кіраўніцтва кампаніі выказала ўпэўненасць у паспяховым заканчэнні працы.

Кампанія Moderna Inc заявіла ў нядзелю, што яна атрымала ад Управы найвышэйшых медыка-біялагічных даследаванняў ЗША 472 мільёны даляраў дадаткова на распрацоўку вакцыны ад новага каранавірусу, паведамляе «Голас Амерыкі».

Кампанія ў ЗША, якая вырабляе медыкаменты, патлумачыла, што дадатковае фінансаванне закліканае дапамагчы працы кампаніі на позняй стадыі клінічных выпрабаванняў.

У красавіку Moderna атрымала 483 мільёны ад федэральнай установы, якая ажыццяўляе фінансаванне развіцця медыцынскіх тэхналогій. Гэта адбылося ў той момант, калі распрацоўка эксперыментальнай вакцыны знаходзілася на ранняй стадыі – на стадыі выпрабаванняў, якія праводзяцца Нацыянальнымі інстытутамі здароўя.

«Натхнёныя звесткамі, атрыманымі на першай стадыі, мы мяркуем, што наша... вакцына можа дапамагчы справіцца з пандэміяй COVID-19 pandemic і прадухіліць успышкі (гэтага захворвання) у будучыні», – гаворыцца ў заяве для прэсы, з якой выступіў выканальны дырэктар кампаніі Стэфан Бансэль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках