3 снежня 2020, Чацвер, 3:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Як мянчук «падняў» на Флэшмоб салідарнасці сваіх суседзяў

4
Як мянчук «падняў» на Флэшмоб салідарнасці сваіх суседзяў

Грыміце гучней, грыміце рэгулярна і муры абрынуцца.

Мянчук расказаў тэлеграм-каналу «Баста», як «падняў» на Флэшмоб салідарнасці сваіх суседзяў.

«Яшчэ тыдзень таму я быў адзіным, хто грукаў па патэльні ў сябе ў двары на Паўднёвым Захадзе, а цяпер я магу вызначыць мінімум з дзясятак розных гукаў у розных месцах двара, – піша ён. – Так, дамы ў нас тут вялікія, але гэта і добра, бо рэха робіць сваю справу.

Спачатку я адчуваў сябе не вельмі камфортна, нават неяк у галаву думка прыйшла: "Што я, дарослы, 45-гадовы мужык, раблю? Нікому ж акрамя мяне гэта не трэба". Асабліва ў першыя дні гэта было, калі дрынкаў на самоце.

Цяпер я разумею, што трэба многім, і я рады што ў нашым канкрэтным двары я зрабіў першы крок, можна сказаць, першы штуршок.

Цяпер я сапраўды ўпэўнены ў тым, што гэта трэба шмат каму, проста не ўсе яшчэ перамаглі сябе і не ўсе зразумелі тую сілу, якая з'яўляецца ў нас, калі мы разам, калі чуем і бачым адно аднаго. Ніколі ў жыцці ў мяне не было такіх эмоцый!

Парада тым, хто пакуль грыміць адзін. Грыміце гучней, грыміце рэгулярна, і да вас далучацца людзі, і муры абрынуцца».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.