14 жнiўня 2020, Пятніца, 14:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадніца Трампа і сяброўка ягонага сына заразілася каранавірусам

Дарадніца Трампа і сяброўка ягонага сына заразілася каранавірусам

Дональд Трамп-малодшы пайшоў на самаізаляцыю ў якасці захаду засцярогі.

Дарадніца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая адказвае за збор сродкаў на ягоную перадвыбарчую кампанію, Кімберлі Гілфайл заразілася каранавірусам, паведамляе CNN са спасылкай на кіраўніка апарату фінансавага камітэта перадвыбарчага штаба Трампа Серхіа Гара (пераклад – РБК).

«Пасля здачы станоўчага тэсту Кімберлі была неадкладна ізаляваная, каб унікнуць любой рызыкі. Яна пачуваецца добра і пройдзе яшчэ адно даследаванне [на каранавірус], для таго каб пацвердзіць дыягназ, бо ў яе няма сімптомаў. Але ў якасці захаду засцярогі будуць скасаваныя ўсе наступныя падзеі», – сказаў Гор.

Гілфайл таксама з'яўляецца сяброўкай старэйшага сына прэзідэнта Дональда Трампа-малодшага. Ягоны тэст на COVID-19 адмоўны, але ў якасці захаду засцярогі ён таксама пайшоў на самаізаляцыю, адзначыў Гор.

У дзяўчыны выявілі інфекцыю ў Паўднёвай Дакоце, перад тым, як яна павінна была наведаць мерапрыемства з удзелам Трампа на гары Рашмор, піша CNN са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй, і крыніцу ў перадвыбарным штабе.

Адна з іх таксама адзначае, што Гілфайл апошнім часам не кантактавала з прэзідэнтам, аднак CNN згадвае, што яна прысутнічала на мерапрыемствах Трампа ў канцы чэрвеня ў Аклахоме і Арызоне.

Раней у атачэнні прэзідэнта ўжо выяўлялі людзей, заражаных каранавірусам. У пачатку траўня стала вядома, што асабісты камердынер Трампа, чалец ВМС ЗША, заразіўся вірусам. Праз кароткі час станоўчы тэст здала і прэс-сакратарка віцэ-прэзідэнта Майка Пенса Кэці Мілер. А ў канцы чэрвеня каранавірусам заразіліся шэсць чальцоў перадвыбарчага штаба Трампа. Усе яны былі змешчаныя ў карантын.

ЗША застаюцца лідарам у колькасці выяўленых заражэнняў COVID-19. Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, у краіне зарэгістравалі 2,7 млн інфіцыраваных, 129,4 тыс. памерлі. Напярэдадні ў ЗША сёмы раз быў выяўлены максімальны дзённы прырост хворых – 57,5 тыс.