15 жнiўня 2020, Субота, 14:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Брат памерлай ад COVID-19: Вінаваты ў смерці маёй сястры толькі адзін чалавек

5
Брат памерлай ад COVID-19: Вінаваты ў смерці маёй сястры толькі адзін чалавек

Крык душы жыхара Чыжоўкі.

Жыхар менскай Чыжоўкі напісаў тэлеграм-каналу «Баста!» пра сваю сямейную трагедыю:

«Наша сям'я пахавала маю стрыечную сястру, – кажа ён. – Мы сябравалі з ёй з ранняга дзяцінства, раслі разам, яна была мне вельмі блізкім чалавекам. Я не бачыў яе месяц – у лякарню не пускалі.

Яна захварэла на пнеўманію, паводле ўсіх сімптомаў – каранавірус. Да яе дадому прыходзілі, рабілі дэзынфекцыю, паўпад’езда таксама апырскалі.

Ні адзін тэст не быў станоўчым, ніхто так і не прызнаў "кавід", напэўна і лячылі адпаведна.

Яна чахла на вачах проста, мы з ёй размаўлялі яшчэ да лякарні, праз відэасувязь, яе было не пазнаць.

Захварэла яшчэ ў сакавіку, але вымушаная была хадзіць на працу да сярэдзіны красавіка, з тэмпературай і страшнай дыхавіцай.

Памерла. Вельмі горка і балюча. Пахавалі ў калумбарыі ў Чыжоўцы, нікога не пусцілі развітацца з ёй, яе мама плакала над закрытым труной.

Я раней ніколі не задумваўся пра палітыку, і вось як у той прымаўцы – палітыка сама мяне знайшла. Я ведаю дакладна, што вінаваты ў смерці маёй сястры толькі адзін чалавек – Лукашэнка. Напэўна дарма я называю яго чалавекам, бо ён нейкая істота, ваўкалак, які смокча кроў з цэлага народа і забівае людзей без разбору.

Цяпер я зразумеў, што я гатовы зрабіць усё, каб гэтага чалавека проста не стала, таму што я не хачу вось так вось хаваць усіх, ведаючы, што вінаваты ў смерцях усміхаецца, расказваючы пра тое, як у нас усё добра».