Медыкі патлумачылі, якія прадукты катэгарычна нельга сумяшчаць з лекамі
1- 5.07.2020, 17:17
- 35,554
Да прыёму лекаў трэба падыходзіць сур'ёзна.
Замежныя медыкі прааналізавалі існыя даследаванні і змаглі скласці спіс прадуктаў, якія нельга ўжываць у ежу ў час прыёму лекаў. Высновы спецыялістаў былі апублікаваныя інтэрнэт-крыніцамі, піша lenta.ua.
Што высветлілі навукоўцы:
- калі вы прымаеце нейкія лекавыя прэпараты, то вам варта забыцца пра грэйпфруты і іх вытворныя. Яны негатыўна ўплываюць на печань, што прыводзіць да сумных наступстваў;
- калі пацыент прымае прэпараты супраць трамбозу, то яму варта трымацца далей ад прадуктаў, у складзе якіх шмат вітаміну К. Такім прыкладам можа паслужыць капуста;
- прэпараты для зніжэння ціску і заспакаяльныя (супраць дэпрэсіі) цалкам губляюць свой тэрапеўтычны патэнцыял, калі вы пачалі ўжываць у ежу сыр.