6 жнiўня 2020, Чацвер, 19:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

The Sunday Times: Кітайцы выявілі новы каранавірус 7 гадоў таму, але маўчалі

23
The Sunday Times: Кітайцы выявілі новы каранавірус 7 гадоў таму, але маўчалі

Што яны спрабавалі схаваць.

Кітайскія навукоўцы выявілі штам вірусу, падобнага да COVID-19, у закінутай шахце ў 2013 годзе, але трымалі адкрыццё ў таямніцы. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні выдання The Sunday Times (пераклад - apostrophe.ua).

Паведамляецца, што штам, найбольш блізкі да каранавірусу, у 2013 годзе быў знойдзены ў шахце, дзе здабывалі медную руду на паўднёвым захадзе Кітая, а пасля апанавалі кажаны і пацукі. Ён гадамі захоўваўся ў вірусалагічнай лабараторыі ва Ухані.

Адкрыццё было зробленае пасля выбуху невядомай хваробы ў 2012 годзе. Тады захварэлі шэсць работнікаў шахты, трое з якіх памерлі. Хвароба суправаджалася высокай тэмпературай, кашлем і пнэўманіяй.

Доктарка Шы Джэнглі, якую яе калегі з Інстытута вірусалогіі празвалі "жанчынай-кажаном", у лютым стала суаўтаркай самай маштабнай навуковай працы аб каранавірусе. Поўнае генетычнае апісанне вірусу WIV з дакладу Шы Джэнглі змяшчала ўзор вірусу кажана RaTG13 і пацвердзіла, што гэта 96,2%-е супадзенне з COVID-19.

Аднак адзін з калег доктаркі Шы сцвярджаў, што ўзор RaTG13 быў знойдзены ў шахце ў 2013 годзе, але інфармацыя пра роднасны вірус ня паступала.

Згаданую інфармацыю ўспомнілі пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у красавіку заявіў, што мае "высокі ўзровень упэўненасці" у тым, што COVID-19 прыйшоў з Інстытута вірусалогіі Уханя пасля таго, як ён убачыў довады.

Таксама надоечы ў САЗ заявілі, што Кітай павінен пачаць расследаванне заяў аб тым, што вірус мог з'явіцца ў выніку выцеку з лабараторыі Уханя.